Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прыляцеў у Гомель для ўдзелу ў I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Борт кіраўніка ўкраінскай дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Гомеля.
Ля трапа самалёта Пятра Парашэнку сустракалі віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка, старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка, а таксама віцэ-прэм'ер-міністр - міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і ЖКГ Украіны Генадзь Зубко.