Пад мелодыю культавай песні. Сцяг Перамогі ўзнялі над драматычным тэатрам у Гродне
9 Май 2025
Сцяг Перамогі ўзнялі над драматычным тэатрам у Гродне. Да пачатку мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, ужо чацвёрты год запар на даху драматычнага тэатра ўстанаўліваюць сцяг Перамогі. Заклаў і працягвае традыцыю старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў. Сцяг і на гэты раз узнімаўся над самым вядомым месцам у горадзе над Нёманам, але ўжо пад гукі культавай песні "Дзень Перамогі".