Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | NAVIBAND прадставіць Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне-2017"

NAVIBAND – пераможца беларускага нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017"

NAVIBAND – пераможца беларускага нацыянальнага адбору на
21 Стд 2017

Пасля агучвання вынікаў галасавання гледачоў музыканты аказаліся не ў лідарах, але журы паставіла NAVIBAND самы высокі бал (12), што зрабіла групу пераможцамі. Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук выканалі песню "Гісторыя майго жыцця" на беларускай мове. Аўтар песні – Арцём Лук'яненка.

Прымаючы дыплом пераможцы адбору на "Еўрабачанне-2017", Ксенія Жук не змагла стрымаць слёз радасці.

Музыканты ўдзельнічалі ў фінале адбору з беларускамоўнай песняй другі раз. Артысты лічаць, што сёння – самы час праспяваць на "Еўрабачанні" па-беларуску.

У дзень фіналу артысты выпусцілі трэці за сваё нядоўгае творчае жыццё альбом. Альбом "Ілюмінацыя" даступны ў інтэрнэце з 20 студзеня, а прэзентуюць артысты яго на канцэрце 14 лютага ў Мінску. Калектыву крыху больш за тры гады, але музыканты ўжо маюць вялікую армію паклоннікаў і шчыльны гастрольны графік.

"Еўрабачанне-2017": фінал беларускага нацыянальнага адбору
Галасаванне тэлегледачоў
NAVIBAND – пераможца беларускага нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017"
Беларускі нацыянальны адбор на "Еўрабачанне-2017" выйграла група NAVIBAND
NAVIBAND
1 2 3 4 5      Наступная