Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | НАШЫ ЧЭМПІЁНЫ: беларускія спартсмены заваявалі 24 залатыя ўзнагароды II Еўрапейскіх гульняў

НАШЫ ЧЭМПІЁНЫ: беларускія спартсмены заваявалі 24 залатыя ўзнагароды II Еўрапейскіх гульняў

НАШЫ ЧЭМПІЁНЫ: беларускія спартсмены заваявалі 24 залатыя ўзнагароды II Еўрапейскіх гульняў
4 Ліп 2019

II Еўрапейскія гульні прайшлі ў Мінску 21–30 чэрвеня. Яны сталі сапраўды яркай падзеяй спартыўнага года-2019 і пераканаўча паказалі свету: Беларусь гатова прымаць турніры самага высокага ўзроўню. Амаль 4 тысячы атлетаў з 50 краін спаборнічалі ў 15 відах спорту, разыграўшы 200 камплектаў узнагарод.

Беларусы па выніках гульняў увайшлі ў лік лідараў еўрапейскага спорту, заваяваўшы 69 медалёў: 24 залатыя, 16 сярэбраных і 29 бронзавых. Акрамя таго, два спартсмены – Юрый Шчарбацэвіч (кулявая стральба) і Таццяна Халадовіч (кіданне кап'я) – атрымалі ліцэнзіі на Алімпійскія гульні ў Токіа-2020. У падагульняючым медальным заліку беларуская каманда паднялася на другое месца, уступіўшы толькі зборнай Расіі.

Напал барацьбы за золата, спартыўны азарт і радасць перамог на дамашніх арэнах: лепшыя кадры аб беларускіх чэмпіёнах ІІ Еўрапейскіх гульняў – у фотаальбоме.

Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч
Артур Белякоў і Вольга Мельнік
Дзмітрый Асанаў
Кірыл Грышчанка
Ірына Курачкіна
1 2 3 4 5      Наступная