Міжнародная выстаўка-шоу пародзістых коней "Вясна" – традыцыйная і сёння адзіная ў Беларусі – сабрала 8-11 сакавіка пад дахам сталічнага лёгкаатлетычнага спорткомплекса каля 50 элітных скакуноў, цяжкавозаў, запражных і верхавых парод ад вядучых конезаводчыкаў з розных краін свету.
Наведвальнікі ўбачылі лепшых коней, сярод якіх самыя вытанчаныя і дарагія – арабскія скакуны і ахалтэкінцы, самыя грацыёзныя – вараныя фрызы, самыя моцныя – першароны і самая "стыльная" – кучаравая забайкальская. А пакарыў мінскую публіку легендарны шайр з Англіі – адзін з самых высокіх у Еўропе (яго вышыня ў карку дасягае 2 м).
Гледачы ўбачылі відовішчную шоу-праграму, у якую ўвайшлі тэатралізаваныя і акрабатычныя нумары ў выкананні лепшых артыстаў Белдзяржцырка, дэфіле і конкурс талентаў пародзістых скакуноў "Міс Вясна", наведалі выставу поні і нават змаглі разгледзець экспанаты мінулых эпох з выявай коней у антыкварным салоне...