Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародная выстаўка коней "Вясна"-2018 у Мінску

Міжнародная выстаўка коней "Вясна"-2018 у Мінску

Міжнародная выстаўка коней
9 Сак 2018

Міжнародная выстаўка-шоу пародзістых коней "Вясна" традыцыйная і сёння адзіная ў Беларусі сабрала 8-11 сакавіка пад дахам сталічнага лёгкаатлетычнага спорткомплекса каля 50 элітных скакуноў, цяжкавозаў, запражных і верхавых парод ад вядучых конезаводчыкаў з розных краін свету.

Наведвальнікі ўбачылі лепшых коней, сярод якіх самыя вытанчаныя і дарагія – арабскія скакуны і ахалтэкінцы, самыя грацыёзныя – вараныя фрызы, самыя моцныя – першароны і самая "стыльная" – кучаравая забайкальская. А пакарыў мінскую публіку легендарны шайр з Англіі – адзін з самых высокіх у Еўропе (яго вышыня ў карку дасягае 2 м).

Гледачы ўбачылі відовішчную шоу-праграму, у якую ўвайшлі тэатралізаваныя і акрабатычныя нумары ў выкананні лепшых артыстаў Белдзяржцырка, дэфіле і конкурс талентаў пародзістых скакуноў "Міс Вясна", наведалі выставу поні і нават змаглі разгледзець экспанаты мінулых эпох з выявай коней у антыкварным салоне...

Міжнародная выстаўка коней "Вясна"-2018 у Мінску
Міжнародная выстаўка коней "Вясна"-2018 у Мінску
Міжнародная выстаўка коней "Вясна"-2018 у Мінску
Міжнародная выстаўка коней "Вясна"-2018 у Мінску
Міжнародная выстаўка коней "Вясна"-2018 у Мінску
Папярэдняя       1 2 3      Наступная