Музей пажарнай справы адкрыўся ў будынку пажарнай каланчы Мсціслава – помніку архітэктуры сярэдзіны ХХ стагоддзя. У экспазіцыі, прысвечанай гісторыі гарадской пажарнай службы, прадстаўлена больш за 100 прадметаў, у тым ліку адзенне і рыштунак першых пажарных, а таксама адноўленыя да адкрыцця ручная пажарная помпа і бочка для вады на коннай цязе. Акрамя таго, з агляднай пляцоўкі адкрываецца захапляючы від на Мсціслаў і яго наваколле.