Музей "Дукорскі маёнтак" прысвечаны гісторыі мястэчка і яго гаспадароў на працягу XVI – пачатку ХХ стагоддзяў. Сярод экспанатаў – макет сядзібы Оштарпаў-Гартынгаў, партрэты ўладальнікаў Дукоры Паўла Сапегі, Андрэя Завішы, Міхала Казіміра Агінскага, Льва Оштарпа, Антонія Гартынга, генеалагічныя дрэвы і радавыя гербы, копія малюнка Напалеона Орды, шляхецкія касцюмы і прадметы побыту, цікавыя дакументы і апісанні… Экспазіцыя адной з залаў расказвае аб гісторыі Дукоры ў савецкі час.