Вечарам 20 кастрычніка на полі "Барысаў-Арэны" адбыўся чарговы матч групавога этапу Лігі чэмпіёнаў: сапернікі – беларускі БАТЭ і іспанская "Барселона". І хоць букмекеры першапачаткова прадказвалі перамогу каталонцам, якія прыляцелі магутным складам, няхай і без галоўнай зоркі Ліянэля Месі, цікавасць да паядынку была нязменна высокай. На трыбунах стадыёна сабраліся 13 тысяч балельшчыкаў. І нягледзячы на пройгрыш БАТЭ, беларускія аматары футбола ўбачылі добрую гульню з дастойным лікам – 2:0. Судзілі цяперашні матч у Барысаве арбітры з Партугаліі на чале з Мануэлем Дэ Соўза. Падрабязнасці гульні – тут.
Становішча каманд у групе Е пасля першага круга: "Барселона" – 7 ачкоў (розніца мячоў – 5-2), "Баер" – 4 (9-7), БАТЭ – 3 (4-8), "Рома" – 2 (7-8).