Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Лісяня Лесік стане талісманам ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску

Лісяня Лесік стане талісманам ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску

Лісяня Лесік стане талісманам ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску
29 Ліс 2018

Сёння ў Мінску прадставілі талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў: сімвалам галоўнай спартыўнай падзеі ў Беларусі ў наступным годзе стане лісяня Лесік.

Удзел у прэзентацыі прынялі зорныя паслы ІІ Еўрапейскіх гульняў прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар, алімпійскі чэмпіён па веславанні на каноэ Аляксандр Багдановіч, прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій, міністэрстваў і ведамстваў, знакамітыя спартсмены, прадстаўнікі шоу-бізнесу і партнёры гульняў, выхаванцы дзіцячых SOS-вёсак і кандыдаты ў валанцёры. Прэзентацыя атрымалася яркай і маляўнічай дзякуючы прадстаўніку Беларусі на конкурсе дзіцячае "Еўрабачанне"-2018 Даніэлю Ястрэмскаму, групе "Аўра" і танцавальным калектывам.

Арганізатары расказалі пра легенду з'яўлення Лесіка, якая аб'ядноўвае вядомы ва ўсім свеце твор літаратуры і беларускую міфалогію. У казцы пра Маленькага прынца было лісяня, якое навучыла галоўнага героя сапраўднай дружбе. Аднак калі Маленькі прынц паляцеў на сваю планету, лісяня засталося, і ўсе яго думкі былі толькі аб тым, як знайсці новых сяброў. Пошукі былі доўгімі, лісяняці даводзілася пастаянна прыслухоўвацца, таму яго вушы прыкметна выраслі, але аднойчы ён даведаўся, што існуе кветка, якая спаўняе ўсе жаданні, - легендарная беларуская Папараць-кветка. Лісяня адправілася ў Беларусь, каб знайсці яе і здзейсніць сваю мару. Шлях у яго быў не блізкім, яму давялося зрабіць мільён крокаў, што можа даказаць яго фітнес-бранзалет.

Лесік апрануты ў шорты і майку, на ім бейсболка з надпісам - слоганам ІІ Еўрапейскіх гульняў. Яго колеры адпавядаюць духу спаборніцтваў: чорны сімвалізуе рашучасць, жоўты - жыццярадаснасць, зялёны - развіццё, сіні - несакрушальнасць, а чырвоны - энергічнасць.

Талісман Лесік ужо актыўны ў сацсетках, у яго з'явілася свая старонка ў Instagram - Lesik_2019.

Лісяня Лесік стане талісманам ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску
Лісяня Лесік стане талісманам ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску
Талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў Лісяня Лесік
Талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў Лісяня Лесік
Талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў Лісяня Лесік
1 2 3      Наступная