Камянецкая вежа – унікальны помнік архітэктуры і абарончага дойлідства другой паловы XIII стагоддзя. Паводле летапісаў, Камянецкая вежа ўзведзена паміж 1276 і 1288 гадамі.
У наш час вежа знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Тут размешчаны музей "Камянецкая вежа". На верхняй пляцоўцы праводзяцца аглядныя экскурсіі "Архітэктурныя помнікі Камянца".