У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Каля 35 тысяч аматараў бегу прынялі ўдзел у Мінскім паўмарафоне-2018

Мінскі паўмарафон-2018 сабраў каля 35 тысяч удзельнікаў

Мінскі паўмарафон-2018 сабраў каля 35 тысяч удзельнікаў
9 Врс 2018

Святочную праграму Дня горада 9 верасня прадоўжыў чацвёрты па ліку Мінскі паўмарафон: ужо з самай раніцы цэнтр беларускай сталіцы ператварыўся ў вялізны стадыён – трэнеры, спартсмены, балельшчыкі... У бягучым годзе  на старт буйнейшага спартыўнага мерапрыемства сезона-2018 выйшла рэкордная колькасць – амаль 35 тысяч – прафесійных лёгкаатлетаў і аматараў бегу з 53 краін свету, прычым розных узростаў (самаму старэйшаму ўдзельніку – 52 гады, а малодшаму – 23).

Адкрылася праграма святочнага марафону каля Палаца спорту забегам на дыстанцыі 21,1 км, у якім лепшы час (што стала нечаканасцю для паклоннікаў уладальніцы золата чэмпіянату Еўропы-2018 беларускі Вольгі Мазуронак) паказала кенійка Шэйла Джэроціч, а другой фінішную мяжу перасекла беларуска Святлана Кудзеліч. У мужчын пераможцам стаў Абебе Негева з Эфіопіі. Прадоўжыліся спаборніцтвы забегамі на 10,5 км і самым масавым – на 5,5 км. Сярод яго ўдзельнікаў былі і "зорныя" госці: біятланістка Надзея Скардзіна, лыжнік Сяргей Далідовіч, вясляр на каноэ Аляксандр Багдановіч і фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі. Акрамя таго, у марафоне прынялі ўдзел і цэлыя "зборныя"Darya Domracheva Team на чале з чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай па біятлоне Дар'яй Домрачавай і Bright Team – каманда дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў

"Гарачыя" старты Мінскага паўмарафону-2018 – у фотарэпартажы!

На фота: пераможца паўмарафону-2018 на дыстанцыі 21,1 км – Абебе Негева Дэгефа (Эфіопія)

Мінскі паўмарафон-2018: перад стартам на дыстанцыі 21,1 км
Прадстаўнікі Эквадора перад стартам на дыстанцыі 21,1 км
Мінскі паўмарафон-2018: старт на дыстанцыі 21,1 км
Мінскі паўмарафон-2018: старт на дыстанцыі 21,1 км
Пераможца паўмарафону-2018 на дыстанцыі 21,1 км – Абебе Негева Дэгефа (Эфіопія)
1 2 3 4      Наступная