У праграму II Еўрапейскіх гульняў уваходзяць спаборніцтвы па грэка-рымскай, вольнай і жаночай барацьбе. Усяго 18 камплектаў медалёў будуць разыграны сярод 288 спартсменаў на працягу шасці дзён. Першыя спаборніцтвы пройдуць 25 чэрвеня ў Палацы спорту.