Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Інфармацыйная кампанія "Інклюзіўная Беларусь"-2016

Інфармацыйная кампанія "Інклюзіўная Беларусь"-2016

Інфармацыйная кампанія
6 Снж 2016

Маштабная інфармацыйная кампанія "Інклюзіўная Беларусь" стартавала ў нашай краіне 24 кастрычніка – у Дзень заснавання ААН – стаўшы прадаўжэннем грандыёзнай, не маючай аналагаў ініцыятывы "Экспрэс ААН-70".

Роўна год таму спецыяльны поезд з дзясяткамі экспертаў і ўдзельнікаў падарожнічаў па ўсёй Беларусі ў гонар юбілею самай маштабнай міжнароднай арганізацыі, прынятых у свеце Мэт устойлівага развіцця, якія неабходна выканаць да 2030 года і, вядома, нязменна актыўнай пазіцыі Беларусі – краіны, што стаяла ля вытокаў ААН.

У  2016 годзе цэнтральнай тэмай новага праекта пад назвай "Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ўбаку ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця" стала мэта №10змяншэнне няроўнасці, а таксама падтрымка сацыяльна слабаабароненых слаёў насельніцтва: дзяцей і жанчын, інвалідаў, людзей, якія жывуць з ВІЧ, мігрантаў…

Праграма "Інклюзіўнай Беларусі"-2016 аб'яднала мноства мерапрыемстваў – канферэнцый і семінараў, фестываляў, кінапаказаў, выставак – у буйнейшых гарадах краіны. Завяршылася акцыя ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня канцэртам, які сабраў у мінскім Палацы Рэспублікі вядомых беларускіх артыстаў, паслоў добрай волі ААН і, вядома, удзельнікаў праекта з розных рэгіёнаў Беларусі.

Першы ў Беларусі шматпавярховы энергаэфектыўны дом будуецца ў Магілёве
Рэгіянальная кампанія "Інклюзіўная Беларусь" у Віцебску
Інфармацыйная кампанія "Інклюзіўная Беларусь"-2016
Рэгіянальная кампанія "Інклюзіўная Беларусь"-2016 у Віцебску
Рэгіянальная кампанія "Інклюзіўная Беларусь"-2016 у Віцебску
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная