Літаратурная акцыя "Расцём разам з Максімам" прайшла 9 снежня ў самым цэнтры Мінска каля помніка Максіму Багдановічу. Тут сабраліся прадстаўнікі ўлады, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, студэнты і школьнікі, якія прадэкламавалі любімыя творы з творчай спадчыны паэта.