Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з авіябазы "Нур Хан". Беларускага лідара да трапа самалёта праводзіў прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф. Адбылася нефармальная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком урада Пакістана ў яго загараднай рэзідэнцыі. Яна прайшла ў цёплай атмасферы, бакі абмяняліся падарункамі.