З самай раніцы ў Дзень Вялікай Перамогі ў самым сэрцы Мінска жыхары і госці беларускай сталіцы неслі кветкі да манумента Перамогі, аддаючы даніну памяці героям Вялікай Айчыннай вайны. А затым роўна ў 12:00 па ўсёй краіне журботным рэхам прагучалі ўдары метранома і мелодыя рэквіема – Беларусь ушанавала памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне агульнанацыянальнай мінутай маўчання. Беларусь памятае! Памятае кожнага!