Дзяржаўны сцяг даўжынёй 81 м у год 81-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне пранеслі па галоўнай плошчы Гомеля – ад пр. Леніна да абласной дошкі Гонару – у Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Права пранесці сцяг далі прадстаўнікам моладзі – спартсменам, якія дабіліся поспехаў, а таксама трэнерам, што выхавалі зорак Алімпа.