Першы беларускі касманаўт Пётр Клімук пабываў на сваёй малой радзіме
8 Крс 2026
На малой радзіме прыезду касманаўта заўсёды чакаюць з нецярплівасцю, каб сустрэцца і даведацца пра навіны. Наведванне роднай школы – абавязковы пункт у праграме Пятра Клімука. Яму шчыра цікава даведацца пра ўсе змяненні, далейшыя планы, праблемы.