Новая, 21-я зорка з выявай сімвала XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" – васілька і імем уладальніка спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення" Юрыя Антонава з'явілася на Плошчы Лаўрэатаў каля Летняга амфітэатра.