Ліманарый у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі – вынік шматгадовай працы батанікаў. Сучасная аранжарэя аснашчана сістэмай кантролю тэмпературы, вільготнасці і асвятлення і стварае камфортныя ўмовы для раслін. Калекцыя здзіўляе разнастайнасцю: больш за 25 сартоў лімонаў, класічныя сарты і экзатычныя гібрыды апельсінаў, лімандарыны, лаймкваты і іншыя незвычайныя прадстаўнікі цытрусавых.