У Магілёве 15 снежня стартавала рэспубліканская акцыя "Нашы дзеці". Свята разгарнулася на плошчы Леніна: тут гасцей віталі казачныя персанажы, хадулісты, роставыя лялькі і больш за 120 Дзядоў Марозаў і Снягурачак. Самай чаканай падзеяй стала запальванне агнёў на галоўнай ёлцы рэгіёна. Яе вышыня – больш за 35 м, а піксельная гірлянда складаецца з 16 тысяч агнёў.