Акцыя "Спяём гімн разам" прайшла 3 ліпеня па ўсёй Беларусі ў гонар Дня Незалежнасці. У Мінску акцыя адбылася на пляцоўцы перад стэлай "Мінск - горад-герой". У ёй прынялі ўдзел службовыя асобы, кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў, вядомыя артысты, спартсмены, а таксама жыхары сталіцы.