Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан рыхтаваўся два гады. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў журналістам пасля перагавораў з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. Аб афіцыйным візіце Аляксандра Лукашэнкі бакі дамовіліся яшчэ два гады таму ў час сустрэчы ў Самаркандзе. Тады на перагаворах Шаўкат Мірзіёеў запрасіў кіраўніка беларускай дзяржавы наведаць Узбекістан праз два месяцы.