Адным з сімвалаў сапраўды каралеўскага горада ўжо на працягу 25 гадоў з'яўляецца будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, узведзены ў 1984 годзе па праекце архітэктара Генадзя Мачульскага. А яго цэнтральны ўваход упрыгожвае скульптурная кампазіцыя "Пегас" вядомага беларускага скульптара Леаніда Зільбера.