Геаінфармацыйны рэсурс даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (ДЗЗ) на тэрыторыю Беларусі, які з'яўляецца аналагам рэсурсу Google Maps, размешчаны па адрасе dzz.by/izuchdzz.
"Любы інтэрнэт-карыстальнік можа зайсці на сайт і паглядзець, якія звесткі аб даных ДЗЗ на тэрыторыю Беларусі прадстаўлены, убачыць сваю вёску, горад, вуліцу, як у Google Maps. На гэтай пляцоўцы будуць сабраны ўсе тры тыпы даных, атрыманыя з дапамогай касмічнай здымкі, пілатуемай і беспілотнай авіяцыі. У аснову пакладзены даныя высокадакладнай пілатуемай авіяцыі", – сказаў галоўны інжынер дзяржаўнага прадпрыемства "БелПСГАГП" Дзяржкаммаёмасці Віталь Галавачоў.