Кіраўнік ураду прыняў удзел у пасадцы лесу ў Акінчыцкім лясніцтве Стаўбцоўскага лясгаса (Мінская вобласць). Тут жа працавалі і супрацоўнікі апарата Саўміна: яны высаджвалі сосны і бярозы на ўчастку, дзе дрэвы былі высечаны з-за жука-караеда.