Старшыня аргкамітэта форуму, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч адзначыў, што тэатральны форум стаў унікальнай падзеяй у культурнай прасторы Беларусі. Ужо 13-ы раз гэты творчы праект нязменна падкрэслівае высокую цікавасць гледача да сучаснага тэатральнага мастацтва, яго апошніх трэндаў і смелых эксперыментаў, у авангардзе якіх, як правіла, стаіць моладзь.
Моладзь творчая і амбіцыйная, смелая і таленавітая, якая жадае далейшага творчага і прафесійнага росту. "І магілёўскія тэатральныя пляцоўкі пры падтрымцы ўдзячнай публікі гэты творчы рост для многіх забяспечваюць", – адзначыў ён.