"Тэатральны форум па праву лічыцца адной з самых чаканых і цікавых культурных падзей у краіне, – адзначыў Васіль Чэрнік. – У гэтым мерапрыемстве плануецца паказ 22 спектакляў 21 тэатра з 8 краін свету. Будзе таксама прадстаўлена шырокая праграма творчых лабараторый, абмеркаванняў, круглых сталоў і іншых падзей, якія адыгрываюць важную ролю ў прафесійным жыцці майстроў тэатра".
Васіль Чэрнік таксама зачытаў прывітальны адрас форуму міністра культуры Юрыя Бондара, у якім выказана ўпэўненасць, што "М@rt. кантакт" стане той пляцоўкай, дзе атрымаюць пуцёўку ў жыццё арыгінальныя сцэнічныя праекты і адкрыюцца новыя імёны.