Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Палац гімнастыкі адкрыўся ў Мінску

Новы Палац гімнастыкі ў Мінску

Новы Палац гімнастыкі ў Мінску
6 Mar 2018

Будынак ужо здалёк прыцягвае да сябе ўвагу незвычайнай архітэктурай. Сцены ствараюць эфект лунаючых стужак мастачак. Спарткомплекс, несумненна, упрыгожыць архітэктурны ансамбль у пачатку праспекта, які актыўна забудоўваецца. Узвядзенне цэнтра доўгі час адкладвалася.

Галоўны трэнер каманды Ірына Ляпарская, паводле яе слоў, стаптала не адна пару абутку, абабіла парогі ўсіх высокіх кабінетаў, пакуль ход будаўніцтва пад асабісты кантроль не ўзяў Прэзідэнт Беларусі, кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка. Актыўная фаза будаўніцтва пачалася ў кастрычніку 2016 года.

Комплекс для мастацкай гімнастыкі ўключае ў сябе дзве вялікія трэніровачныя залы, дзве залы для груп пачатковай падрыхтоўкі, чатыры залы харэаграфіі, залу аэробікі, а таксама басейн, дзве саўны, трэнажорную залу, салярый, кафэ, гасцінічны блок на 18 месцаў, кардыязону, кабінет фізіятэрапіі, масажны кабінет, працэдурныя памяшканні і пакоі адпачынку для спартсменак і трэнераў, адміністрацыйны блок.

Палац гімнастыкі адкрыўся ў Мінску
Новы Палац гімнастыкі ў Мінску
Новы Палац гімнастыкі ў Мінску
Урачыстае адкрыццё Палаца гімнастыкі ў Мінску
Урачыстае адкрыццё Палаца гімнастыкі ў Мінску
1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная