аўрэатам прэміі стаў спецыяльны карэспандэнт аддзела каментатараў галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 5" заслужаны дзеяч культуры Уладзімір Навіцкі. Ён з'яўляецца адным з самых вядомых спартыўных каментатараў і вопытных супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, членам некалькіх спартыўных федэрацый, суаўтарам і вядучым штотыднёвага ток-шоу "Вялікі спорт", спецыяльнага праекта "Авертайм: КХЛ". Уладзімір Навіцкі прадстаўлены да спецыяльнай прэміі за значны асабісты ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця, папулярызацыю фізічнай культуры і спорту сярод шырокіх слаёў насельніцтва.