Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Гомельскаму цырку – 45 гадоў!

Гомельскаму цырку – 45 гадоў!

Гомельскаму цырку – 45 гадоў!
2 Снж 2017

Незвычайны, нібыта "касмічны", прыцягальны для юных і дарослых гасцей у любую пару года – Гомельскі дзяржаўны цырк святкуе 45-годдзе! Адна з галоўных культурных выдатных мясцін горада над Сожам і адзіная рэгіянальная цыркавая арэна Беларусі 2 снежня запрасіла гасцей на юбілейны вечар у гонар першага паказу, які адбыўся ў новым будынку футурыстычнага сілуэта роўна 45 гадоў таму – у 1972-м.

Дырэктар цырка – заслужаны дзеяч культуры Беларусі Якаў Лабовіч – называе ўражальныя лічбы: за 45 гадоў гомельскія артысты паказалі 238 праграм, больш за 15 мільёнаў гледачоў наведалі 10 тысяч паказаў. Пад купалам Гомельскага цырка пачыналі кар'еру і выступалі сусветныя зоркі арэны...

І ў юбілейны вечар любімы цырк здзіўляў паклоннікаў, прадставіўшы "Цырк-рэвю і шоу касалапых", у якім прынялі ўдзел паветраныя гімнасты, акрабаты, жанглёры, эквілібрысты, велафігурысты... Сярод імёнаў у афішы – вядомы дрэсіроўшчык народны артыст Расіі Грант Ібрагімаў, а таксама лаўрэат фестывалю ў Монтэ-Карла – клоўнскі дуэт пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Сяргея Прасвірніна.

Захапляльныя нумары, падарункі і, вядома, апладысменты і ўсмешкі гледачоў – у рэпартажы з Гомельскага цырка.

"Парад веласіпедаў": велафігурысты пад кіраўніцтвам Леаніда Ткачэнкі
Святочны паказ "Цырк-рэвю і шоу касалапых" у Гомельскім цырку
Святочны торт у дзень 45-годдзя Гомельскага дзяржаўнага цырка
Святочны торт у дзень 45-годдзя Гомельскага дзяржаўнага цырка
Гомельскаму цырку – 45 гадоў!
Папярэдняя       1 2 3 4 5