Вадзіцель ААТ "Александрыйскае" Ігар Ерашоў перавёз 4 тысячы тон збожжа
16 Жнв 2017
У ААТ "Александрыйскае" Шклоўскага раёна чатырохтысячны рубеж па перавозцы збожжа пераадолеў вадзіцель Ігар Ерашоў. Для 29-гадовага перадавіка гэта пятае ўжо жніво, а да гэтага ён тройчы станавіўся прызёрам раённых і адзін раз – абласных "Дажынак".