Ужо ў пачатку ўборкі-2017 – 10 жніўня – у Гродзенскай вобласці ўшаноўвалі першага камбайнера, які перасягнуў двухтысячны рубеж па намалоце. Ім стаў механізатар СВК імя Дзеншчыкова Гродзенскага раёна Алег Бандарэвіч, для якога гэта ўжо дваццатая ўборачная кампанія, а агульны стаж работы перасягае 25 гадоў.