Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Група NAVIBAND зняла відэавізітку для "Еўрабачання-2017"

Група NAVIBAND зняла відэавізітку для "Еўрабачання-2017"

Група NAVIBAND зняла відэавізітку для
2 Apr 2017

Беларуская група NAVIBAND 2 красавіка прыняла ўдзел у здымках відэавізітки для "Еўрабачання-2017". У бягучым годзе, згодна з новымі правіламі, у падрыхтоўцы першай часткі традыцыйнага прывітання прымуць удзел тэлекампаніі 43 краін-удзельніц, а другую частку арганізатары будуць здымаць ужо ў маі, калі дэлегацыі прыедуць у сталіцу песеннага конкурсу-2017 –  украінскі Кіеў.

Падрыхтоўка беларускай візіткі пачалася ўжо ў пачатку месяца, але першакрасавіцкае надвор'е ўнесла свае карэктывы: веснавы дождж прымусіў каманду пачакаць з увасабленнем задуманага сцэнарыя і перанесці здымкі. Ужо на наступны дзень дзеля 45 секунд відэа салісты групы NAVIBANDКсенія Жук і Арцём Лук'яненка – працавалі на камеры на працягу 12 гадзін і змянілі пяць лакацый і чатыры сцэнічныя вобразы.

Галоўны акцэнт міні-кліпа – шчырыя эмоцыі артыстаў, якія весела праводзяць час, займаючыся любімай справай і хобі: вывучаюць аптычныя законы ў сталічным Музеі папулярнай навукі, катаюцца на лонгбордах у маладзёжным квартале, арганізуюць пікнік каля знакамітага Мірскага замка, працуюць у студыі над саўндам "Гісторыі майго жыцця" і нават арганізуюць канцэрт для паклоннікаў ва ўтульным кафэ... 

Belarus.by запрашае пабываць на здымках аднаго з фрагментаў візіткі для "Еўрабачання" групы NAVIBAND у Мінску…

Фота: Аксана Манчук

Група NAVIBAND зняла відэавізітку для "Еўрабачання-2017"
Група NAVIBAND зняла відэавізітку для "Еўрабачання-2017"
Група NAVIBAND зняла відэавізітку для "Еўрабачання-2017"
Група NAVIBAND зняла відэавізітку для "Еўрабачання-2017"
Група NAVIBAND зняла відэавізітку для "Еўрабачання-2017"
1 2 3      Наступная