Для адпачывальнікаў курорта працуюць камфартабельныя атэлі і ўтульныя гасцявыя катэджы. Самы вялікі гасцінічны комплекс – "Нарач" – размешчаны ў цэнтры курортнага пасёлка за 150 метраў ад возера.
Акрамя таго, уздоўж берагавой лініі Нарачы і ў навакольнай мясцовасці іншых азёр – менш "раскручаных", але гэтым і больш прывабных для аматараў дзікай прыроды – абсталявана 15 турыстычных стаянак, дзе могуць спыніцца падарожнікі з палаткамі.