Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Гарачы жнівень у нацыянальным парку "Браслаўскія азёры"

Гарачы жнівень у нацыянальным парку "Браслаўскія азёры"

Гарачы жнівень у нацыянальным парку
11 Жнв 2015

У спякотныя летнія дні тысячы беларусаў і турыстаў з розных краін свету адпачываюць у адной з самых знакамітых мясцін Беларусі – нацыянальным парку "Браслаўскія азёры". Тут размешчана звыш 70 найпрыгажэйшых – розных па форме, глыбіні, празрыстасці і колеры вады – старажытных ледавіковых азёр, а сярод ізумрудна-блакітнай гладзі – дзясяткі зялёных астравоў.

Госці парку могуць спыніцца ў адной з баз адпачынку, камфартабельным катэджы або выбраць абсталяваную турстаянку. Для турыстаў на Браслаўскіх азёрах прадугледжаны каларытны адпачынак у беларускім стылі, цікавыя экскурсіі, катанне па азёрах на катарах і лодках, актыўныя водныя забавы...

Усё самае цікавае аб нацыянальным парку "Браслаўскія азёры" – факты з гісторыі, унікальныя прыродныя славутасці і рэкорды, падрабязнасці адпачынку – вы даведаецеся тут. А ў нашым рэпартажы сёння – цудоўныя летнія віды знакамітых азёр...

Фота: Павел Кузьмін

Гарачы жнівень у нацыянальным парку "Браслаўскія азёры"
Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры"
Браслаўскія азёры
Воласа Паўночны
Браслаўскія азёры з вышыні
1 2      Наступная