Увечары 9 мая ў сталіцы адбыўся гала-канцэрт "Памяць пакаленняў", прымеркаваны да Дня Перамогі. Мерапрыемства прайшло ў рамках тэлевізійнага праекта "Плошча Перамогі".
На канцэрце прагучалі вядомыя ваенныя песні, сярод якіх былі ўжо традыцыйныя для 9 Мая "Кацюша" і "Дзень перамогі". Усяго было выканана 20 музычных твораў. Для гледачоў выступілі заслужаная артыстка Аксана Волкава, заслужаная артыстка Ірына Дарафеева, артысты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры" і іншыя музычныя калектывы і выканаўцы.