Міжнародныя рэйтынгавыя спаборніцтвы па фігурным катанні на каньках серыі з двух турніраў "Чэленджэр" і "Мінск-Арэна Айс Стар" праходзяць 26-29 кастрычніка пры ўдзеле спартсменаў з 22 краін.
У турніры "Мінск-Арэна Айс Стар" на лёд канькабежнага стадыёна "Мінск-Арэны" выйшлі прадстаўнікі малодшых узроставых катэгорый (юніёры, эдвансд і бэйсік новісы, дзеці 2006 года нараджэння і малодшыя, дзеці 2008 года нараджэння і малодшыя).
У "Чэленджэры" ўдзельнічаюць дарослыя спартсмены, якія змогуць набраць на гэтых рэйтынгавых спаборніцтвах дадатковыя балы і атрымаць допуск да будучых чэмпіянатаў Еўропы і свету (тое ж датычыцца і юніёраў).
Месцам правядзення спаборніцтваў стала буйнейшая пляцоўка Беларусі – "Мінск-Арэна".