Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Фестываль ўсходнеазіяцкай культуры "Хіган" у Мінску

Фестываль усходнеазіяцкай культуры "Хіган" у Мінску

Фестываль усходнеазіяцкай культуры
7 Кст 2017

Адной з самых відовішчных падзей "Японскай восені ў Беларусі"-2017 стаў ужо 12-ы па ліку маладзёжны фестываль "Хіган", які сабраў 7 кастрычніка ў Мінску паклоннікаў коміксаў, камп'ютарных гульняў, вулічнай моды, музыкі і іншых сучасных напрамкаў, папулярных у краінах Усходняй Азіі (Японія, Карэя, Кітай і Тайвань). Дарэчы, з 2016 года беларускі фэст з'яўляецца яшчэ і адборачным турам EuroCosplay-2017 у Лондане.

Паняцце "Хіган" у перакладзе з японскай мовы азначае раўнадзенства, астранамічную змену двух сезонаў (лета і восені), і невыпадкова: у нашы дні ён увасабляе пераемнасць традыцыйнай і сучаснай культуры. Як правіла, галоўным акцэнтам фестывалю з'яўляецца сцэнічны касплэй – касцюміраванае выступленне, у час якога кожны канкурсант стараецца максімальна дакладна перадаць вобраз і характар свайго персанажа.

Акрамя традыцыйных дэфіле ў розных катэгорыях (групавое, адзіночнае, game-дэфіле, дэфіле лаліт, дзіцячае чыбі-дэфіле), гасцей фестывалю-2017 чакала насычаная праграма: сцэнічныя пастаноўкі і мініяцюры, танцавальныя і песенныя каверы, выставы малюнкаў і фатаграфій, інсталяцыі з шарнірнымі лялькамі, гульнявая зона з настольнымі гульнямі і кансолямі, кірмаш кніг і коміксаў, сувеніраў і ўпрыгажэнняў...

Анімэ-персанажы, самыя арыгінальныя выступленні і яркія эмоцыі гледачоў – у нашым фотарэпартажы з фестываля "Хіган"-2017.

Фота: Аксана Манчук

Фестываль "Хіган"-2017 у Мінску
Фестываль "Хіган"-2017 у Мінску
Фестываль усходнеазіяцкай культуры "Хіган" у Мінску
Фестываль усходнеазіяцкай "Хіган"-2017 у Мінску
Фестываль усходнеазіяцкай "Хіган"-2017 у Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная