На этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Мінску - на гэты раз яго ўпершыню прымаў новы спартыўна-забаўляльны комплекс Falcon Club - выступілі 33 грацыі з 22 краін. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд і 11 гімнастак, якія ўжо заваявалі ліцэнзіі на летнюю Алімпіяду-2016 у Рыа.
На працягу трох дзён 20-22 мая лепшыя гімнасткі планеты змагаліся за ўзнагароды ў алімпійскіх дысцыплінах - індывідуальным і групавым мнагабор'і. Па традыцыі ў рамках праграмы адбыліся міжнародныя спаборніцтвы сярод юніёраў "Хрустальная ружа". Завяршальным акордам форуму стала выдатнае шоу з удзелам зорак сусветнай гімнастыкі.
Зборная Беларусі на дамашнім этапе Кубка свету заваявала 7 медалёў (2 залатыя, 2 сярэбраныя, 3 бронзавыя). Паводле слоў галоўнага трэнера Ірыны Ляпарскай, нашы гімнасткі паспяхова выступілі, паказаўшы высокія рэзультаты і добрую спартыўную форму напярэдадні чэмпіянату Еўропы ў ізраільскім Халоне і Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра.
У групавых практыкаваннях беларуская каманда ў складзе Ксеніі Чалдышкінай, Ганны Дудзянковай, Марыі Кадобінай, Марыі Кацяк, Валерыі Пішчэлінай і Арыны Цыцылінай выйграла дзве залатыя і адну сярэбраную ўзнагароды.
Яшчэ чатыры медалі заваявала лідар нацыянальнай зборнай Меліціна Станюта, якая паспяхова выступіла ва ўсіх чатырох відах праграмы (абруч, мяч, булавы, стужка) і стала бронзавым прызёрам у індывідуальным мнагабор'і.
На фота: зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях