Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Экстрэмальныя спаборніцтвы Bison Race у Лагойскім раёне

Экстрэмальныя спаборніцтвы Bison Race у Лагойскім раёне

Экстрэмальныя спаборніцтвы Bison Race у Лагойскім раёне
11 Жнв 2018

"Агонь, вада і … медныя трубы" – менавіта так можна апісаць перашкоды, якія на шляху да перамогі давялося пераадолець удзельнікам экстрэмальных спаборніцтваў Bison Race 2018, што разгарнуліся 10 – 11 жніўня на тэрыторыі гарналыжнага комплексу "Лагойск". А гэта, ні многа ні мала, 12-кіламетровая дыстанцыя, "ускладненая" больш як 40 незвычайнымі перашкодамі: халодная вада, драўляныя бар'еры, кантэйнеры з граззю, горы пластыкавых пакрышак, вулічныя рукаходы і нават палаючая трава.

Сапраўдную вытрымку і ўзаемадапамогу, надзвычайны спрыт і ўменне хутка знаходзіць выйсце з сітуацыі прадэманстравалі ўдзельнікі спаборніцтваў Bison Race 2018. Папулярныя ва ўсім свеце экстрым-забегі імкліва заваёўваюць маладзёжную аўдыторыю і ў нашай краіне: у асноўным гэта офісныя работнікі, якія, нягледзячы на спецыфіку сваёй работы, вядуць здаровы лад жыцця і імкнуцца падтрымліваць сябе ў форме. Дарэчы, усё часцей у такіх спаборніцтвах прымаюць удзел і прафесійныя спартсмены, што матывуе аматараў больш адказна ставіцца да падрыхтоўкі.

Аб тым, як пераадольвалі паласу перашкод удзельнікі Bison Race 2018 – у рэпартажы з Лагойскага раёна!

Спаборніцтвы Bison Race 2018 у Лагойскім раёне
Спаборніцтвы Bison Race 2018 у Лагойскім раёне
Спаборніцтвы Bison Race 2018 у Лагойскім раёне
Спаборніцтвы Bison Race 2018 у Лагойскім раёне
Спаборніцтвы Bison Race 2018 у Лагойскім раёне
1 2 3      Наступная