У акружэнні лясоў і трох азёр – Нарачы, Мястры і Белага – разбіты ўнікальны для Беларусі "Аптэкарскі сад", дзе вырошчваюць сотні відаў вострых прыпраў, лекавых, дэкаратыўных і рэдкіх раслін, сабраных з усяго свету. На яго тэрыторыі створаны асаблівыя зоны: "Зялёны лабірынт", "Лекавая кладоўка", "Ледавіковы перыяд" з раслінамі горнай мясцовасці, "Аптэкарскі агарод", "Царства Марфея". Ёсць таксама жэньшэнарый, фітагасцёўня і фітакрама.