Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзіцячае "Еўрабачанне"-2016 на Мальце: прадстаўнік Беларусі Саша Минёнак

Дзіцячае "Еўрабачанне"-2016 на Мальце: прадстаўнік Беларусі Саша Минёнак

Дзіцячае
20 Ліс 2016

У фінале дзіцячага "Еўрабачання"-2016 на Мальце ўвечары 20 лістапада прадстаўнік Беларусі Саша Мінёнак выйшаў на сцэну The Mediterranean Conference Centre пад нумарам 9. Іскрамётная кампазіцыя Music is my only way ("Музыка маіх перамог"), харызматычны вобраз і яркі нумар, у якім разам з вакалістам выступалі танцоры віцебскага шоу-балета "Сенсацыя", дапамаглі заваяваць сімпатыі гледачоў і суддзяў. І ўжо з пачаткам галасавання прадстаўнік Беларусі ўваходзіў у топ прэтэндэнтаў на перамогу, але інтрыга, якую падтрымлівалі адразу тры склады журы, захоўвалася да апошніх секунд. У выніку Саша Мінёнак і яго каманда занялі 7-е месца з рэзультатам 177 балаў.

На галоўнай сцэне  Junior Eurovision 2016 пад дэвізам "Embrace" сабраліся таленавітыя выканаўцы з 17 краін. А пашанцава ў той вечар  вучаніцы Broadway Method Academy 10-гадовай грузінцы Мірыям Мамадашвілі, якая эфектна завяршыла конкурс кампазіцыяй Mzeo ("Сонца") і з вялікім адрывам вырвалася наперад – 239 балаў. Другое месца заняў армянскі дуэт Анаіт Адамян і Мэры Варданян з песняй Tarber ("Адрозненні") – 232 балы, трэцяй па рэзультатах галасавання аказалася Фіяма Боча з Італіі, якая выканала кранальную кампазіцыю Cara mamma ("Дарагая мама") – 209 балаў.

Фестывальны тыдзень беларускай дэлегацыі на Мальце: рэпетыцыі, прэс-канферэнцыі, прагулкі па горадзе і, вядома, фінальнае шоу – у рэпартажы з г.Валета.

Прыбыццё беларускіх удзельнікаў "Еўрабачання"-2016 у г. Валета
Беларускія ўдзельнікі "Еўрабачання-2016" наведалі галоўную арэну конкурсу
Дзіцячае "Еўрабачанне"-2016 на Мальце: прадстаўнік Беларусі Саша Минёнак
Цырымонія адкрыцця дзіцячага "Еўрабачання"-2016
Цырымонія адкрыцця дзіцячага "Еўрабачання"-2016
1 2 3 4 5      Наступная