У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" адпачываюць і папраўляюць здароўе 144 дзіцяці з Сірыі. Усе яны – лідары ў адукацыі, спорце і творчасці.
Госці ўжо пабывалі ў вядучых беларускіх ВНУ, у Нацыянальным алімпійскім камітэце, наведалі культурна-спартыўны комплекс "Мінск-Арэна", Мінскі аўтамабільны завод, БелАЗ, пабывалі ў нашых музеях. Таксама ў праграме наведванне Беларускай атамнай станцыі.
Наведаць рабят 24 студзеня прыехалі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко і міністр адукацыі Ігар Карпенка .
На сустрэчы дзеці з Беларусі і Сірыі задавалі пытанні прадстаўнікам улады. Гасцей цікавіла магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі ў беларускіх ВНУ, удзел у сумесных алімпіядах і спартыўных мерапрыемствах.