Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень Індыі ў Мінску

Дзень Індыі ў Мінску

Дзень Індыі ў Мінску
27 Жнв 2017

У апошнюю нядзелю жніўня мінскі Верхні горад цалкам мог нагадаць гасцям шумны квартал Дэлі або Мумбаі. У калейдаскопе летніх дзён нацыянальных культур тут разгарнулася свята Індыі.

Яшчэ з пачатку года ў гонар 70-годдзя Незалежнасці Індыі і 25-гадовага юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі ў Мінску стартавала маштабная культурная праграма. У красавіку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылася сімвалічная перадача дзвюх скульптур сланоў сучасных майстроў для калекцыі ўсходняга мастацтва. У чэрвені беларусы па ўсёй краіне актыўна падтрымалі святкаванне Міжнароднага дня ёгі. І вось у жніўні эфектным прадаўжэннем дружалюбных сустрэч стаў Дзень Індыі на пляцоўцы культурна-гістарычнага цэнтра сталіцы.

З першых мінут свята, арганізаванае пад патранажам пасольства Індыі ў Беларусі і мінскай мэрыі, запрашала акунуцца ў атмасферу ўсходняй краіны. Цырымонія прывітання з пакланеннем Ганешы, меладычныя песні і нацыянальныя танцы, воркшопы па ёзе, лекцыі па аюрведзе, кірмашы ўсходніх тавараў, дэгустацыі страў індыйскай кухні і знакамітага на ўвесь свет чаю… Спецыяльнымі гасцямі мінскага Дня Індыі сталі танцавальны калектыў пад кіраўніцтвам Сваці Вангну Цівары і гуру танца ў стылі кічыпудзі з Дубая – Вімі Есвар.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Панкадж Саксена
Свята індыйскай культуры ў Мінску
Свята індыйскай культуры ў Мінску
Свята індыйскай культуры ў Мінску
Дзень Індыі ў Мінску
1 2 3 4      Наступная