Да 24 верасня ЦВК Беларусі акрэдытаваў каля 500 замежных наглядальнікаў, якія праводзяць маніторынг прэзідэнцкай кампаніі-2015. У прыватнасці, звыш 300 наглядальнікаў прадстаўляюць місію Садружнасці Незалежных Дзяржаў (у тым ліку МПА СНД). Ад БДІПЧ АБСЕ акрэдытавана больш як 80 наглядальнікаў, ад ПА АБСЕ – амаль 70. Выбарчыя органы замежных дзяржаў прадстаўляюць 19 чалавек, ПАСЕ – 9. Яшчэ 5 атрымаўшых акрэдытацыю з'яўляюцца незалежнымі наглядальнікамі.
Безумоўна, самую шматлікую групу маніторынгу складаюць нацыянальныя наглядальнікі: паводле даных ЦВК Беларусі на 21 верасня, акрэдытавана больш як 18 тысяч чалавек. Сярод іх грамадзяне, якія самастойна падалі заявы, прадстаўнікі працоўных калектываў, актывісты палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.