На ўрачыстым адкрыцці чэмпіянату ратавальнікі прайшлі па цэнтральных вуліцах Гродна, за імі праехалі калоны пажарна-выратавальнай тэхнікі розных гістарычных эпох, а пазней на плошчы Леніна, куды прызямліліся парашутысты, адбылося паказальнае выступленне майстроў-ратавальнікаў. З надыходам цемры госці ўбачылі эфектнае лазернае шоу на пажарнай каланчы і святочны феерверк.