У Мінску грандыёзнай перамогай зборнай Калумбіі 25 красавіка завяршыўся чэмпіянат свету па футзале – першы за 24 гады, які прайшоў у Еўропе. І па выніках гэтых дзевяці насычаных падзеямі дзён прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі футзала Раланда Аларкон Рыяс назваў турнір лепшым за ўсю гісторыю яго правядзення. Матчы чэмпіянату ў пяці беларускіх гарадах наведалі больш за 50 тысяч гледачоў. А спартсмены, якія прыехалі на чэмпіянат, не толькі дэманстравалі высокі клас на паркеце, але і паспявалі актыўна знаёміцца з краінай. Напрыклад, зборная Бельгіі пабывала ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, спартсмены з Чэхіі наведалі Брэсцкую крэпасць, а бразільцы правялі ўрок фізкультуры ў адной з мінскіх школ...
Лепшымі бамбардзірамі сусветнага першынства-2015 сталі парагваец Дарыа Эрэра і ўругваец Марсіа Себасцьян, якія забілі па 10 мячоў, а лепшым іграком турніру названы капітан зборнай Калумбіі Джон Пінілья.
Вырашальныя матчы раўнда плэй-оф, эмоцыі спартсменаў, трэнераў і балельшчыкаў і, вядома, пераможцы і прызёры чэмпіянату свету – у галерэі Belarus.by.