Урачыстая цырымонія адкрыцця міжнароднага турніру адбылася на пляцоўцы "Palova Arena" каля сталічнага Палаца спорту. Віталі экспертаў, трэнераў, юных спартсменаў і балельшчыкаў генеральны сакратар еўрапейскага аддзялення FIBA Каміль Новак, міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко, першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі, памочнік Прэзідэнта па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў і намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Карпенка.